Разам з вясной да нас прыйшло цудоўнае і выдатнае свята - Міжнародны жаночы Дзень 8 Сакавіка! Гэты дзень сагрэты промнямі сонца, жаночымі ўсмешкамі, упрыгожаны россыпам кветак, пяшчотай. З самай раніцы вучні старэйшых класаў сустракалі настаўнікаў цёплымі віншаваннямі і ўручэннем невялікіх падарункаў, а гімназію напаўнялі гукі пяшчотнай музыкі, ствараючы добры і радасны настрой.
І, безумоўна, усіх чакаў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму Дню. У гэтае свята прысутныя матулі, бабулі, педагогі атрымалі незвычайны вясновы букет, які складаўся з песень, танцаў і слоў віншаванняў ад вучняў гімназіі! Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі павіншаваў усіх жанчын і ўручыў ганаровыя граматы і падзякі ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама. З цёплымі словамі звярнуліся да прысутных у зале жанчын мужчыны гімназіі і пажадалі здароўя, дабрабыту, радаснага і светлага жыцця, як сама вясна. Асобныя словы падзякі гучалі у адрас нашых ветэранаў, якія таксама прысутнічалі на свяце.
Усе вучні ад малога да вялікага ў гэты дзень імкнуліся падарыць сваю радасць, падзяку і дабрыню. Актавая зала і ўвогуле ўся гімназія была напоўнена атмасферай вясновага настрою, усмешкамі і радасцю гледачоў.