Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

УВАГА! Бяспека на вадзе!

16.07.2024
УВАГА! Бяспека на вадзе!

З пачатку 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь на вадзе загінулі 15 дзяцей (за аналагічны перыяд мінулага года - 10), 35 дзяцей былі выратаваны. За чэрвень 2024 г. у краіне на вадзе загінулі 9 дзяцей. У Мінскай вобласці ў бягучым годзе пры розных абставінах ад утаплення загінула 38 чалавек, з іх 4 дзяцей. МНС праведзены аналіз гібелі людзей ад утаплення ў разрэзе раёнаў абласцей за 10 гадоў, па выніках якога на тэрыторыі Мінскай вобласці ўстаноўлены раёны з найбольшай гібеллю, а менавіта: Барысаўскі раён - 102 чалавекі, з іх 5 дзяцей; Мінскі раён - 96 чалавек, з іх 2 дзяцей; Маладзечанскі раён - 65 чалавек, з іх 1 дзіця; Салігорскі раён - 48 чалавек; Слуцкі раён - 46 чалавек, з іх 2 дзяцей; Вілейскі раён - 40 чалавек, з іх 1 дзіця; Пухавіцкі раён - 36 чалавек, з іх 2 дзяцей.

 

МНС нагадвае, што неабходна рабіць, каб не патрапіць у трагічныя зводкі:

• выбіраць для адпачынку спецыяльна абсталяваныя месцы;

• не сумяшчаць купанне з распіццём алкаголю;

• не заплываць за буйкі;

• не падаваць ілжывыя сігналы бедства;

• знаходзіцца з малымі на адлегласці выцягнутай рукі.

Што рабіць, калі сталі відавочцам таго, што нехта тоне?

🔺 паклічце на дапамогу іншых людзей або ратавальнікаў ТРВАД, калі яны ёсць побач;

🔺 патэлефануйце па тэлефоне МНС 112 і выклічце хуткую дапамогу па тэлефоне 103;

🔺 кіньце чалавеку, які тоне, выратавальны круг або доўгую вяроўку з вузлом на канцы (калі яны маюцца);

🔺 калі ёсць лодка, падплывіце да чалавека і паспрабуйце дапамагчы;

🔺 калі вы плаваеце добра і ўпэўненыя ў сваіх сілах, паспрабуйце дабрацца да чалавека самастойна: абхапіце яго ззаду за плечы і паспрабуйце пазбегнуць спроб чалавека, які тоне,  ухапіцца за вас. Плывіце з ім да берага.

 

Нагадваем бацькам аб   недапушчальнасці самастойнага наведвання вадаёмаў дзецьмі ва ўзросце да 14 гадоў. 

Знаходжанне дзяцей любога ўзросту і ў любую пару года ў вадаёмаў без нагляду дарослых - заўсёды рызыка.

 

Аб бяспецы ў купальны сезон на сайце МНС перайсці

Версия сайта для слабовидящих