Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", штогод праходзіць па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і прымеркавана
да Дня Канстытуцыі Рэспублікі (15 сакавіка). Задача акцыі - знаёмства з гісторыяй і значэннем сімволікі нашай краіны, дакументамі, асноўнымі
законамі, правамі і абавязкамі грамадзяніна Беларусі.
У гэты дзень у нашай гімназіі ўжо стала добрай традыцыяй навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, дарыць кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь!". Гэтае маляўнічае выданне – выдатна аформлены альбом пра нашу Радзіму, яе гісторыю, дзяржаўны лад, непаўторную прыроду, нацыянальныя традыцыі і перспектывы развіцця. Кожны з навучэнцаў адзначыў, што кніга не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і цудоўны ўніверсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме.