24 снежня ў нашай гімназіі прайшла традыцыйная ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці. Другая чвэрць была вельмі насычанай, і нашыя вучні прадэманстравалі свае здольнасці ў самых розных галінах: прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, алімпіядах, творчых і спартыўных мерапрыемствах. Па выніках першага паўгоддзя былі ўзнагароджаны выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, конкурсаў работ даследчага характару, інтэлектуальных і творчых конкурсаў.
На лінейцы дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі павіншаваў усіх вучняў, нагадаў правілы бяспечных паводзін у зімовы перыяд, каб нашы вучні прыемна правялі канікулы, не парушаючы правіл бяспекі.
Напярэдадні Новага года мы жадаем усім нашым педагогам, вучням і іх сем'ям здзяйсненняў жаданняў і святочнага настрою. Мы ўпэўненыя, што 2025 год стане для ўсіх паспяховым і прадуктыўным! З надыходзячым Новым годам!