24 снежня 2025 года ў гімназіі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню другой чвэрці 2025/2026 навучальнага года. Дырэктар установы Забаролўскі Анатолій Станіслававіч абвясціў вынікі вучэбнай, спартыўнай і творчай дзейнасці, уручыў дыпломы выдатнікам вучобы, пераможцам другога этапу рэспубліканскай алімпіяды, удзельнікам і пераможцам творчых конкурсаў і павіншаваў гімназістаў з наступаючымі святамі. Асаблівая ўвага была ўдзелена правілам бяспечных і адказных паводзін падчас зімовых канікул і навагодніх святаў.