10 лістапада 2025 года ў гімназіі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку ІІ чвэрці 2025/2026 навучальнага года. Лінейка пачалася з вынасу флага і выканання гімна Рэспублікі Беларусь. Рабятам нагадалі аб неабходнасці захавання правілаў бяспечных паводзін, як падчас адукацыйнага працэсу, так і па-за гімназіяй.
Няхай другая чвэрць будзе поўная выдатных поспехаў у вучобе, новых перамог і адкрыццяў!