ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў

03.03.2024
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў

2 сакавіка 2024 года на базе ДУА "Сярэдняя школа № 25 г. Барысава" прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама на чале з начальнікам упраўлення па адукацыі Ірынай Міхайлаўнай Садоўскай, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і настаўнікі, бацькі і вучні-пераможцы. Сярод пераможцаў - вучні нашай гімназіі: Антаневіч Ульяна, Веракса Арсеній, Вашкевіч Юлія, Лазерка Аляксандр, Няверка Марыя, Наскавец Міхаіл, Сапоненка Ганна, Харунжы Павел. Словы ўдзячнасці пачулі як дзеці, так і іх настаўнікі і бацькі. Падчас мерапрыемства вучням былі ўручаны падзякі і падарункі, а бацькам - лісты падзякі начальніка ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама.

Кіраўніцтва гімназіі  выказвае шчырую падзяку педагогам за высокія дасягненні па развіццю інтэлектуальных здольнасцей вучняў, а таксама бацькам пераможцаў алімпіяд і конкурсаў работ даследчага характару за дастойнае выхаванне дзяцей і плённае супрацоўніцтва з гімназіяй.

Версия сайта для слабовидящих