ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Урачыстае свята Першага званка

02.09.2024
Урачыстае свята Першага званка

Дзень добры, гімназія любімая!

Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.

Сёння здаецца нам песняю шчыраю

Твой першы прыгожы званок.

…Гукі школьнага званка... Яны даюць старт у новае жыццё, напоўненае цікавымі ведамі, шчырымі сябрамі і адкрыццямі... 2 верасня першы званок празвінеў для 729 вучняў беларускамоўнай гімназіі № 2 г.Барысава. Хлопчыкі і дзяўчынкі з букетамі кветак, настаўнікі і бацькі - усе сабраліся на ўтульным гімназічным двары. У адрас гімназістаў і настаўнікаў гучалі словы віншаванняў ад дырэктара гімназіі Анатолія Станіслававіча Забароўскага, пачэсных гасцей свята - намесніка дырэктара  па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сельскай гаспадарцы ААТ "Барысаўскі завод Агрэгаты" Юрыя Пятровіча Бурко.

Па традыцыі вучні 11 класаў уручылі першакласнікам падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі - кнігу «Беларусь – наша Радзіма», а напрыканцы ўзвілася ў неба традыцыйная песня - гімн гімназіі. 

Для педагогаў Дзень ведаў - гэта пачатак новага этапу ў працы, радасць ад сустрэчы са сваімі вучнямі і вялікая магчымасць зноў і зноў адкрываць дзецям дзіўны свет ведаў. Для рабят - гэта новы этап сур'ёзнай працы, зносін з сябрамі, поспехаў і новых адкрыццяў.

Пасля ўрачыстай лінейкі для вучняў прайшоў першы ўрок пад назвай "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!". Дзеці даведаліся пра дасягненні беларускага народа, якімі мы па праве ганарымся, пра каштоўнасці, якія важна захаваць у імя будучыні. Удзел у правядзенні першых урокаў прынялі Бурко Юрый Пятровіч, намеснік галоўнага ўрача УЗ "Барысаўская ЦРБ", дэпутат Мінскага абласнога савета Вольга Віктараўна Гарадзецкая, старшы памочнік пракурора Барысаўскага раёна Алена Віктараўна Кальвінкоўская.

«У нас ёсць галоўнае, што мы павінны захаваць і перадаць нашчадкам, - гэта наша любімая Радзіма, наша Беларусь. Нам не трэба чужога, свой дабрабыт мы створым самі, сваёй працай і на сваёй зямлі», - гэтыя словы А.Г.Лукашэнкі сталі сапраўдным эпіграфам да кожнага ўрока і могуць стаць эпіграфам да жыцця  кожнага беларуса. 

Версия сайта для слабовидящих