У Беларусі стартаваў рэспубліканскі навучальны праект для старшакласнікаў "Запусці сэрца". У рамках праекта вучні 10-11 класаў нашай гімназіі наведалі "Барысаўскі дзяржаўны медыцынскі каледж". Гімназістаў пагрузілі ў займальную атмасферу рэальнай клінічнай медыцыны, прадэманстраваўшы і даўшы паспрабаваць самім праявіць урачэбныя навыкі афтальмолага, траўматолага, анестэзіёлага-рэаніматолага і іншых спецыялістаў.