У МАІРА 5-6 кастрычніка адбылася навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Сучаснае адукацыйнае асяроддзе: напрамкі і шляхі развіцця». Мэтай канферэнцыі з'яўляецца абагульненне і аналіз інавацыйнага вопыту арганізацыі і развіцця сучаснага адукацыйнага асяроддзя ў сістэме дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі дарослых.
У канферэнцыі прынялі ўдзел і педагогі гімназіі: Ганец Н.І., Гуцянская Г.М., Каллаур А.А., Кудрэвіч І.С., Хаецкая В.В.
Гуцянская Галіна Міхайлаўна прадставіла свой вопыт работы па тэме “Фарміраванне лічбавай адукацыйнай прасторы сродкамі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій як эфектыўнага інструмента навучання малодшых школьнікаў”
Вопыт нашых настаўнікаў будзе апублікаваны ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі.