З 22.09 па 28.09.2025
З 22.09 па 28.09.2025
у Дзяржаўнай установе адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
праходзіў “Тыдзень нулявога траўматызму”
Асноўная мэта: забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму.
Канцэпцыя "Нулявы траўматызм" (Vision Zero) змяшчае практычны інструмент кіравання. Такім інструментам з'яўляецца кіраўніцтва па рэалізацыі Канцэпцыі Vision Zero, якое ўключае сем «залатых правілаў», рэалізацыя якіх будзе спрыяць наймальніку ў зніжэнні паказчыкаў вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання.
У аснове – усвядомленая дзейнасць усіх удзельнікаў вытворчага працэсу, пачынаючы ад кіраўніка і заканчваючы работнікамі, з мэтай прадухіліць любыя няшчасныя выпадкі на вытворчасці.
Правядзенне "Тыдня нулявога траўматызму" з'яўляецца адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.
Прынцыпамі правядзення "Тыдня нулявога траўматызму" з'яўляюцца:
* прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;
* адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;
* уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы;
* ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці;
* навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.