У перыяд з 21 красавіка па 26 красавіка 2025 года ў гімназіі праводзіўся "Тыдзень нулявога траўматызму", прымеркаваны да Сусветнага Дня аховы працы 28 красавіка 2025 года па тэме "Рэвалюцыйныя падыходы да бяспекі і гігіены працы: роля штучнага інтэлекту і цыфравізацыі на рабочых месцах".
Асноўныя задачы мерапрыемства, прымеркаванага да сусветнага Дня аховы працы:
-узмацніць увагу работнікаў да праблем бяспекі працоўнага працэсу;
-знізіць узровень шкодных і небяспечных вытворчых фактараў;
-палепшыць інфармаванасць работнікаў аб існуючых вытворчых рызыках, спосабах абароны ад іх;
-павысіць свядомае стаўленне работнікаў установы да ўласнай бяспекі;
-забяспечыць своечасовую праверку ведаў працаўнікоў адносна сістэмы аховы працы;
-узмацніць кантроль за выкананнем мерапрыемстваў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму, своечасовым устараненнем недахопаў і парушэнняў, якія могуць з'явіцца прычынамі траўм, аварый, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый;
-забяспечыць прапаганду, інфармаванасць работнікаў па пытаннях прафілактыкі траўматызму, аховы працы;
-прыцягнуць увагу да праблемы прафілактыкі траўматызму, усіх удзельнікаў вытворчага працэсу.
Распрацаваная Міжнароднай асацыяцыяй сацыяльнага забеспячэння (МАСО) Канцэпцыя "Vision Zero" або "Нулявы траўматызм" - гэта якасна новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб'ядноўвае тры напрамкі - бяспеку, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.