З 24.02 па 02.03.2025 у ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" праходзіў “Тыдзень нулявога траўматызму”.
Асноўная мэта: забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму.
У аснове – усвядомленая дзейнасць усіх удзельнікаў вытворчага працэсу, пачынаючы ад кіраўніка і заканчваючы работнікамі, з мэтай прадухіліць любыя няшчасныя выпадкі на вытворчасці.
Правядзенне "Тыдня нулявога траўматызму" з'яўляецца адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.
Прынцыпамі правядзення "Тыдня нулявога траўматызму" з'яўляюцца:
* прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;
* адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;
* уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы;
* ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці;
* навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.