У перыяд з 23 па 29 верасня ў гімназіі праводзіўся “Тыдзень нулявога траўматызму”. Мэтай правядзення гэтага мерапрыемства з’яўляецца забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях шляхам аператыўнага выяўлення парушэння нормаў аховы працы і прымяненне мер па іх ліквідацыі.
У рамках гэтага мерапрыемства былі праведзены гутаркі “Ведай і шануй правілы бяспекі”, “Абыйдзі нас траўматызм”, трэніровачная пажарная эвакуацыя, азнаямленне з лістоўкамі “Разам да нулявога траўматызму” і інш.
“Тыдзень нулявога траўматызму”- гэта новы падыход да арганізацыі прафілактыкі , які аб’ядноўвае тры напрамкі - бяспеку, гігіену працы і дабрабыт працаўнікоў на ўсіх узроўнях вытворчасці.