Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Тыдзень фінансавай граматнасці: фестываль гадзін інфармавання

19.03.2026
Тыдзень фінансавай граматнасці: фестываль гадзін інфармавання

На пяць дзён наша гімназія ператварылася ў сапраўдную «фінансавую лабараторыю», дзе вучні ўсіх узростаў вучацца планаваць бюджэт, адрозніваць актывы ад пасіваў і пазбягаць пастак махляроў.

Навошта гэта трэба?

У сучасным свеце ўменне распараджацца грашыма — такі ж важны навык, як чытанне ці валоданне замежнай мовай. Наша мэта — не проста даць тэорыю, а сфарміраваць у хлопцаў і дзяўчат правільнае стаўленне да асабістых фінансаў, каб у будучыні яны адчувалі сябе ўпэўнена і абаронена.

Як праходзіць тыдзень?

Дзень адкрыцця: «Біржавы званок» і старт марафону. Наш тыдзень пачаўся з урачыстага цырымоніі: сімвалічны «біржавы звон» абвясціў аб адкрыцці фінансавых таргоў ведамі. На «фінансавых пяцімінутках» вучні даведаліся, як працуюць фондавыя рынкі, чаму званок на біржы — гэта гістарычны сімвал пачатку працы, і абмеркавалі, як важна мець «фінансавую падушку бяспекі» яшчэ з юных гадоў.

19.03.2026 фестываль гадзін інфармавання: " Лічбавыя фінансы", "Плацяжы ў інтэрнэце", Сакрэты фінансавага поспеху, "Фінсавы гайд: баланс рэальнай жыцця" і інш.

Версия сайта для слабовидящих