У Беларусі стартаваў Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі. 16 сакавіка, Беларуская валютна-фондавая біржа сімвалічным ударам біржавога звана традыцыйна адкрыла Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі, які працягнецца ў Беларусі да 22 сакавіка.
Інфармацыйная кампанія па павышэнні дасведчанасці маладых людзей аб фінансах праходзіць штогод у сакавіку ва ўсім свеце. У Беларусі мерапрыемствы Тыдня фінансавай пісьменнасці праводзяцца па ініцыятыве Нацыянальнага банка ўжо 13 гадоў.
На адкрыцці ў біржы вочна прысутнічае каля 30 школьнікаў, а анлайн падключаны рабяты з іншых куткоў Беларусі. Вучні гімназіі далучыліся да дадзенага мерапрыемства. Для іх былі прадугледжаны прэзентацыя, віктарыны і тлумачэнне складаных працэсаў на простых прыкладах, каб яны не проста запомнілі новыя тэрміны, але і атрымалі практычныя веды, якія змогуць прымяняць у жыцці.