Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Вялікай Перамогі

08.05.2025
Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Вялікай Перамогі

8 мая ў гімназіі прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі. У гэты дзень гучалі кранальныя песні пра вайну і Перамогу, а пранікнёныя радкі з вершаў прабіралі да слёз, нагадваючы пра гераізм і стойкасць нашых людзей.

З цёплымі словамі віншавання да прысутных звярнуўся дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі, які заклікаў дзяцей берагчы святую памяць аб подзвігу народа.

Канцэрт быў падрыхтаваны дзецьмі і педагогамі з вялікай адказнасцю і душой — кожны нумар адлюстроўваў павагу да гісторыі і значнасць Перамогі для ўсіх пакаленняў. Гэты канцэрт стаў важнай падзеяй для гімназіі, якая аб'яднала ўсіх у адзіным парыве памяці і падзякі. 

На шчасце, многія з нас не ведаюць жахаў вайны, тых пазбаўленняў і бед, якія давялося перажыць людзям, якія прайшлі праз кашмар ваенных гадоў. Але выдатна разумеем, што гэтаму шчасцю мы абавязаны менавіта тым байцам, якія не вярнуліся з поля бою, а таксама героям,  якія дайшлі да слаўнага дня Перамогі.

Сёння мы нізка схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў, жадаем здароўя тым, хто выжыў і знаходзіцца побач з намі. Усё менш сярод нас ветэранаў, але ўсё мацней кожны з нас адчувае асабістую датычнасьць гэтаму Вялікаму Дню Перамогі – праз памяць аб загінуўшых сваяках, праз апавяданні ветэранаў пра гераічныя бітвы, праз разуменне асабістай адказнасці за лёс Радзімы.

Хай будзе чыстым блакітнае неба.
Войнаў не трэба! Ніколі не трэба!
Дзень Перамогі – слёзы і свята.
Вечная памяць героям-салдатам! (Л.Багдановіч)

 

 

Версия сайта для слабовидящих