Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

СВЯТА "БЕЛАРУСЬ СПАРТЫЎНАЯ"

13.09.2025
СВЯТА "БЕЛАРУСЬ СПАРТЫЎНАЯ"

Устойлівыя станоўчыя адносіны да здаровага ладу жыцця – адзін з гарантаў рэалізацыі мар і дасягнення жыццёвых мэт. А фізкультура и спорт – гэта безадмоўныя лекі ў любым узросце ад мноства захворванняў. 13 верасня ў гімназіі адбылося свята "БЕЛАРУСЬ СПАРТЫЎНАЯ". 

Усе этапы гэтага захапляльнага свята праходзілі ў напружанай барацьбе пад дэвізам "Здаровым быць - са спортам дружыць».

На спартыўных пляцоўках панавалі смех, шум і весялосць.

Усе ўдзельнікі каманд з энтузіязмам прынялі ўдзел у розных эстафетах і конкурсах, дэманструючы сваю сілу, хуткасць і спрыт.

На працягу ўсяго мерапрыемства панавала атмасфера рызыкі і здаровага саперніцтва. Кожны ўдзельнік стараўся з усіх сіл, выяўляючы зацятасць і волю да перамогі.

Заўзятары актыўна падтрымлівалі свае каманды, зараджаючы ўсіх энергіяй і пазітывам. Спаборніцтвы выдаліся настолькі напружанымі, што ў выніку каманды набралі роўную колькасць ачкоў. І ў гэты момант стала зразумела, што галоўнае не перамога любой цаной, а сяброўства і камандны дух!

Таму заслужаную перамогу ў спартыўных спаборніцтвах "Самы хуткі, самы спрытны" атрымала ДРУЖБА!

Мы віншуем усіх рабят з удзелам і жадаем ім далейшых спартыўных поспехаў! Няхай сяброўства і ўзаемавыручка заўсёды спадарожнічаюць ім не толькі на спартыўнай пляцоўцы, але і ў жыцці!

Наша формула здароўя – гэта фізкультура і спорт. Менавіта яны закаляюць дух і цела, падымаюць настрой і дапамагаюць зняць стрэс. Таму мы выбіраем здаровы лад жыцця!

Версия сайта для слабовидящих