Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Свята Апошняга званка 2025

25.05.2025
Свята Апошняга званка 2025

Урачыста і радасна, хвалююча і кранальна прагучаў апошні званок для выпускнікоў ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава". У гэтым годзе заканчваюць навучанне ў гімназіі 40 вучняў 11 класаў і 61 вучань 9 класаў.



 


24 мая 2025 года ў гімназіі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу Апошняга званка. Мерапрыества, якое з'яўляецца сімвалам завяршэння важнага жыццёвага этапу і пачаткам новага шляху для выпускнікоў. На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці – Гарадзецкая Вольга Віктараўна, намеснік галоўнага ўрача Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, дэпутат Мінскага абласнога савета дэпутатаў, Барысаўскага раённага савета дэпутатаў, Дамброўская Ірына Карнееўна, спецыяліст упраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама. 
Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі павіншаваў прысутных са святам і падзякаваў педагогам і ўсім работнікам гімназіі за працу і прафесіяналізм, а бацькам -  за пастаянную падтрымку і цярпенне. Таксама Анатолій Станіслававіч звярнуўся з добрымі словамі да выпускнікоў: "Няхай наперадзе вас чакаюць толькі светлыя дарогі, хай апраўдаюцца надзеі вашых бацькоў і настаўнікаў. Не забывайце родную гімназію і ўсіх, хто быў з вамі на гэтым этапе жыцця!"
Урачыстае віншаванне ганаровых гасцей, пажаданні настаўнікаў,  кранальная прамова ад імя бацькоў і традыцыйныя пажаданні ад першакласнікаў. Кожнае выступленне гучала з глыбокай цеплынёй і шчырай верай у светлую будучыню выпускнікоў.  І абавязкова развітальныя словы адзінаццацікласнікаў: "Сёння мы пакідаем гэтыя сцены, але выносім з сабой часцінку гімназіі  ў сваім сэрцы.  Мы пастараемся быць дастойнымі выпускнікамі, апраўдаць вашыя надзеі і ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны".
Яркім момантам свята стаў школьны вальс. Самы прыгожы і кранальны, самы пяшчотны і непаўторны! Вальс развітання з дзяцінствам, вальс сустрэчы з новым дарослым жыццём.

Хай не змоўкне ў сэрцах у вас,
 Хай гучыць і хвалюе зноў
Наш шчаслівы  і сумны вальс –
Сімвал міра, юнацтва, сяброў!


Права даць апошні званок прадаставілася вучаніцы 1-га "А" класа  Грыгарчук Сафіі  і вучню 11-га "Б" класа Вераксу Арсенію!
Няхай звініць, заходзіцца званок, 
 I весяліцца з вамі, і паплача, 
 Зрабіўшы на лінейцы свой віток, 
 Ён пажадае вам ва ўсім удачы. 

Па   традыцыі  ўрачыстая  лінейка завяршалася  гімнам  гімназіі! 

Далей - традыцыйны капуснік "Развітанне з дзяцінствам: новы фармат".  Прагучалі падзячныя словы для настаўнікаў, песні,  танцавальны нумары, відэавіншаванні, флэш-моб ад бацькоў. Гэта быў сапраўдны феерверк талентаў, крэатыву і артыстызму.

Гэты дзень запомніцца ўсім назаўсёды! Наперадзе ў выпускнікоў - выбар прафесіі і новыя гарызонты. Ім трэба будзе зрабіць важны крок, які вызначыць іх далейшы лёс. Няхай гімн нашай роднай гімназіі будзе для ўсіх выпускнікоў пуцяводнай зоркай, няхай будзіць прыемныя ўспаміны, няхай гучыць у сэрцах усё жыццё.

Традыцыі продкаў, мінулага славу
Спасцігнем душою і сэрцам сваім,
Бо стать патрыётамі роднай дзяржавы
Без тых каранёў немагчыма зусім.

 

Версия сайта для слабовидящих