Кажуць, што паміж бесклапотным дзяцінствам і дарослым жыццём ёсць усяго адзін вечар – і гэты вечар выпускны.
Чэрвень. У небе зорныя россыпы...
Парог гімназічны – у космас наш старт.
Дзяўчынкі і хлопцы сталі раптам дарослымі
І сёння сапраўдны ў нас зоркапад!
І ён настаў – ваш вечар выпускны,
Святочны вечар мар, надзеі, веры,
Дзяцінства адлятае назаўжды,
І адчыняе вам у юнацтва дзверы.
Уcпaлыxнe зaлётнaя кaмeтa,
Ha мiг пpaклaўшы ў нeбe cpэбны след,
I лoвiць зpoк, як дoбpyю пpыкмeтy,
Яe яскравы таямнічы свет.
13 чэрвеня адбыўся незвычайны святочны вечар, якога няма ні ў адным календары. Вечар, які бывае ў жыцці кожнага чалавека адзін толькі раз. Вечар, які не губляецца на доўгай жыццёвай дарозе, а заўсёды свеціцца цёплым агеньчыкам, хвалюе ўспамінамі дзяцінства.
2025 год - асаблівы для выпускнікоў, гэта год уступлення у новае дарослае жыццё. 2025 год – асаблівы для нашай краіны, гэта год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міра і высока цэніць свабоду сваёй Радзімы. 80 гадоў мы жывем пад мірным небам, вучым дзяцей, працуем, будуем гарады. Змяняюцца пакаленні, але памяць аб Вялікай Перамозе назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.
І сёння мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, удзячныя мужным, стойкім людзям за мірнае неба над галавой, за магчымасць жыць і ствараць у свабоднай, незалежнай краіне.І менавіта нам, нашчадкам Вялікай Перамогі, несці Вахту Памяці, перадаваць добрыя традыцыі наступным пакаленням. Бо, як падкрэслівае наш Прэзідэнт, менавіта моладзь – апора нашай дзяржавы, таму што яна – будучыня светлай, прыгожай, незалежнай краіны. І менавіта на роднай зямлі вашыя таленты могуць раскрыцца і прынесці сапраўднае натхненне для рэалізацыі ідэй і задум”.
40 выпускнікоў, 40 сапраўдных зорак, а разам – яскравае сузор’е - 2025. І сённяшняе свята - для тых, хто, можа, яшчэ не ў поўнай меры, але ўжо паказаў свае майстэрства, талент, веды…. Уменне ставіць мэты і дабівацца перамог... Уменне вучыцца і працаваць, сябраваць і дапамагаць… Для ўсіх, хто ўзяў першую 11-гадовую планку і выйшаў на новы, яшчэ больш складаны старт – шлях дарослага жыцця! Калісьці 11 гадоў таму у 2014 годзе маленькімі першакласнікамі яны ўручылі свой лёс гімназіі, прыйшлі да яе за ведамі. Вучыліся паважаць бацькоў, старэйшых, любіць сваю гімназію, свой горад, сваю Радзіму. Вучыліся думаць і разважаць. Спасцігалі традыцыі продкаў і славу мінулага!
Асаблівым гонарам нашай гімназі з’яўляюцца выпускнікі, якія атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём. Залаты медаль – гэта ацэнка працавітасці, мэтанакіраванасці, упартасці, дапытлівага розуму, імкнення да перамог! Медаль - гэта ацэнка работы вучня над самім сабой, над сваім характарам. І, вядома ж, медаль – гэта ацэнка работы ўсяго педагагічнага калектыву, а таксама бацькоў вучня. І сёння нашы медалісты атрымалі не толькі заслужаныя медалі, але і сертыфікаты на грашовую суму ад кіраўніцтва Барысаўскага раёна:
Аўраменка Анастасія Аляксандраўна, 11 “Б” клас,
Белая Кацярына Віктараўна, 11 “А” клас,
Белы Арцём Вiктаравiч, 11 “А” клас,
Веракса Арсеній Андрэевіч, 11 “Б” клас,
Ісаева Дзіяна Дзмітрыеўна, 11 “А” клас,
Лазерка Аляксандр Аляксандравіч, 11 “А” клас,
Прус Канстанцін Вітальевіч, 11 “А” клас,
Сапоненка Ганна Андрэеўна, 11 “А” клас,
Сіліч Ульяна Андрэеўна, 11 “А” клас,
Цэдрык Ксенія Вячаславаўна, 11 “Б” клас,
І сёння для 40 выпускнікоў беларускамоўнай гімназіі № 2 усё толькі наперадзе, і мы верым: іх зорны палёт будзе высокім і прыгожым. Ляціце, нашы дарагія выпускнікі, насустрач будучыні, насустрач вашым марам!
Ляціце, вaкoл вac бyшye i пeнiць aд кpaю дa кpaю.
Miльёны гaдoў – для плaнeты юнaцтвa, зямля мaлaдaя!
I вы мaлaдыя, i дyмaк yзлёты, i paдacць кaxaння.
Ляціце! Хай сумным не будзе наш час развітання!
Беларускамоўная гімназія № 2 у чарговы раз пацвердзіла: выхаванне - гэта не проста навучанне. Гэта шлях, на якім раскрываюцца таленты, выхоўваецца характар і зараджаецца сапраўдная любоў да свайго горада, сваёй зямлі, сваёй краіны!