Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Сустрэча з маці загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста Валерыя Уса

05.02.2026
Сустрэча з маці загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста Валерыя Уса

У гімназіі ёсць сардэчная традыцыя: у дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў гімназісты наведваюць Ус Галіну Пятроўну, маці, сын якой загінуў на Афганскай вайне.

Яе сын Валерый загінуў 13 красавіка 1986 года.

Галіна Пятроўна захоўвае светлую памяць аб сыне. У цёплай гутарцы жанчына падзялілася ўспамінамі пра яго дзяцінства, расказала пра сямейныя традыцыі і пра тое, як сям’я перажыла страшную вестку, якая назаўсёды падзяліла жыццё на «да» і «пасля».

- Самая вялікая ўзнагарода для маці - ведаць, што яе дзіця памятаюць. Шануеце мірнае неба, рабіце ўсё, каб жахі вайны ніколі не паўтарыліся, - звярнулася да рабят Галіна Пятроўна.

Версия сайта для слабовидящих