У Дзяржаўнай установе адукацыі "Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава" ў рамках рэалізацыі праекта "РаЗОЖги в себе жизнь!" (рэспубліканскі конкурс "Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці") прайшла сустрэча старшакласнікаў з кіраўніком інфармацыйнага аддзела Барысаўскай епархіі, клірыкам кафедральнага сабора Уваскрэсення Хрыстова горада Барысава іерэем Сергіем Сасыкбаевым "Жыццё - самая вялікая каштоўнасць".
Гутарка пачалася з простага, але глыбокага пытання: "Што робіць чалавека па-сапраўднаму шчаслівым?".
Разамудзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што матэрыяльны дастатак і забаўкі даюць толькі часовую радасць, у той час як сапраўдная паўната жыцця знаходзіцца ў каханні і клопаце пра бліжніх. Сям'я - гэта "малая царква. Менавіта ў сям'і мы вучымся першаму і самаму галоўнаму мастацтву - мастацтву любіць.
Асаблівая ўвага ў размове была ўдзелена тэме захавання жыцця, у тым ліку жыцця будучага дзіцяці. Сёння вельмі важна разумець, што любыя спробы апраўдаць знішчэнне гэтага жыцця выгодай ці страхам - гэта шлях, які разбурае душу чалавека. Выбар на карысць жыцця - гэта заўсёды выбар на карысць Бога і любові.
Напрыканцы сустрэчы іерэй Сергій Сасыкбаеў падзякаваў гімназістам за шчырасць і пажадаў ім мудрасці, крэпасці духу і дапамогі Божай у нялёгкай, але лагоднай справе сталення.