21 сакавіка 2025 года кіраўнік інфармацыйнага аддзела Барысаўскай епархіі, клірык кафедральнага сабора Уваскрэсення Хрыстова горада Барысава іерэй Сергій Сасыкбаеў правёў сустрэчу з вучнямі 11 класаў. У чым сэнс галоўнага хрысціянскага свята - Пасхі - як правільна да яго рыхтавацца, што сапраўды важна пры святкаванні Уваскрэсення Хрыстова - аб гэтым ішла размова з адзінаццацікласнікамі.
Іерэй Сергій адказаў на пытанні, якія хвалююць будучых выпускнікоў, а таксама пажадаў ім вучыцца заўсёды паступаць па сумленні, вучыцца любіць і ствараць моцныя сем'і, выказаў думку аб тым, што духоўнае здароўе нацыі заўсёды вызначаецца здольнасцю яе народа кіравацца ў сваім жыцці вышэйшымі духоўнымі каштоўнасцямі.