ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Справаздачна-выбарны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі

18.01.2024
Справаздачна-выбарны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі

18 студзеня ў гімназіі адбыўся справаздачна-выбарны сход, на якім былі падведзены вынікі працы прафсаюзнага камітэта з сакавіка 2019 года па студзень 2024 года. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі  – Зелянкевіч Мікалай Данілавіч.

 У парадку дня разгледжаны шэраг важных пытанняў, такіх як справаздача старшыні прафкама аб дзейнасці прафсаюзнага камітэта за справаздачны перыяд, справаздача старшыні рэвізійнай камісіі, справаздача грамадскага інспектара працы і іншыя.

Падчас спрэчак было адзначана, што ўзаемадзеянне і ўзаемаразуменне паміж кіраўніцтвам і прафсаюзным камітэтам з’яўляецца адным з важных фактараў поспеху ўстановы, яе развіцця, дае магчымасць калектыву рухацца наперад да дасягнення новых задач.

      Члены прафсаюза далі станоўчую ацэнку праведзенай рабоце пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і выказалі падзяку ўсім членам прафкама за  эфектыўную плённую дзейнасць.

Вынікам справаздачна-выбарнага сходу стала аднагалоснае абранне старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Старычонак Алесі Раманаўны і намесніка старшыні Дубень Людмілы Юр’еўны. Быў абраны новы склад прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі, а таксама грамадскага інспектара працы.

      На сходзе былі ўручаны падзякі Барысаўскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за актыўны ўдзел у прафсаюзным руху Забароўскаму Анатолію Станіслававічу, Дубень Людміле Юр’еўне, Дакуку Сяргею Іванавічу, Козак Марыі Аляксееўне. Мікалай Данілавіч Зелянкевіч павіншаваў усіх работнікаў гімназіі і пажадаў поспехаў новаму прафсаюзнаму камітэту ў рэалізацыі намечаных планаў.

Версия сайта для слабовидящих