У рамках правядзення Тыдня бацькоўскай любві ў гімназіі прайшло спартыўнае свята “Здаровая сям’я – здаровая нацыя”.
Мэтай правядзення мерапрыемства стала ўмацаванне традыцый і пераемнасці пакаленняў, папулярызацыя фізкультурна-аздараўленчага руху, арганізацыя здаровага адпачынку сям'і, умацаванне адносін паміж гімназіяй і сям’ёй, прапаганда здаровага ладу жыцця.
Таты, мамы і дзеці з азартам прымалі ўдзел у спартыўных конкурсах, дзе патрабаваліся спрыт, згуртаванасць і воля да перамогі. Бацькі разам з вучнямі спаборнічалі на хуткасць, трапнасць, дэманстравалі ўменне працаваць у камандзе. Балельшчыкі актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў спартыўнай гульні.
Мерапрыемства прайшло весела, актыўна і, галоўнае, з карысцю для здароўя! Гэтае спартыўнае свята паказала, што мамы, таты і дзеці ўмеюць працаваць як адна каманда: з запалам, весялосцю і падтрымкай адзін аднаго.
Мы ўпэўненыя, што моцнае здароўе нацыі напрамую залежыць ад здароўя кожнай асобнай сям'і. Сям'я з'яўляецца асновай, дзе фарміруюцца здаровыя звычкі і дзе прывіваюцца такія каштоўнасці, як клопат аб фізічным і псіхічным дабрабыце, павага і падтрымка адзін аднаго.
Мы выказваем вялікую падзяку і ўдзячнасць усім удзельнікам дадзенага мерапрыемства, а таксама спадзяемся на актыўны ўдзел бацькоў і ў будучыні.