На базе нашай гімназіі адбыліся напружаныя раённыя спаборніцтвы па баскетболе 3х3 сярод каманд юнакоў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна.
Турнір сабраў лепшыя школьныя каманды раёна. Гульні праходзілі ў духу сапраўднага мужчынскага характару, напружанай барацьбы за кожны мяч і ўзаемапавагі.
Асаблівы гонар для нас тое, што першае месца заваявалі хлопцы - каманда нашай гімназіі!
Нашы юныя баскетбалісты прадэманстравалі выдатную фізічную падрыхтоўку, зладжаную гульню, мужнасць і нязломную волю да перамогі. Кожны ігрок унёс неацэнны ўклад у агульны поспех, даказаўшы, што нашы вучні ўмеюць быць сапраўднымі лідарамі на пляцоўцы.
Склад каманды:
Гечанскі Павел, 9 “В”;
Вевер Данііл, 11;
Зыль Уладзіслаў, 11;
Баброўскі Платон, 11.
Падрыхтаваў каманду настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ждановіч В.В.
Жадаем не спыняцца на дасягнутым, новых спартыўных вяршынь, моцнага здароўя, мужнасці і толькі пераможных гульняў!