30 верасня ў нашай гімназіі з мэтай стварэння ўмоў для ўдзелу падрастаючага пакалення ў абмеркаванні эканамічных, сацыяльных, экалагічных праблем у краіне і свеце прайшоў "Самы вялікі ўрок аб Мэтах устойлівага развіцця". Вучні разам з педагогамі гаварылі аб глабальных праблемах, абмяркоўвалі значэнне Мэт ўстойлівага развіцця для сусветнай супольнасці і для нашай краіны. Вызначалі найбольш прыярытэтныя Мэты ўстойлівага развіцця для Беларусі. Адказвалі на пытанне, чаму Мэты важныя для ўсіх і кожнага. Зразумелі: наша будучыня ў нашых руках і пачынаць перш за ўсё трэба з сябе! Дзеці актыўна абмяркоўвалі, якія крокі можа зрабіць кожны, каб стварыць лепшы свет для цяперашніх і будучых пакаленняў.
Гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі і разуменню важнасці ўстойлівага развіцця для нашай дзяржавы.