Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

РВМА настаўнікаў фізічнай кульуры і здароўя

14.12.2024
РВМА настаўнікаў фізічнай кульуры і здароўя

13 снежня 2024 года ў гімназіі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя ў форме метадычнага трансфера па тэме "Праектаванне сучаснага ўрока па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе" ў кантэксце функцыянальнай граматнасці вучняў".  Мэтай гэтага мерапрыемства стала вызначэнне асноўных метадаў праектавання сучаснага ўрока фізічнай культуры і здароўя ў кантэксце функцыянальнай граматнасці вучняў. У ходзе мерапрыемства педагогі мелі магчымасць сістэматызаваць тэарэтычныя веды па тэме пасяджэння (выступленне Ждановіча В.В.), выбраць аптымальныя формы і метады пабудовы сучаснага ўрока фізічнай культуры, якія прапанавалі Афонская В.У. ( метадычная размінка "Багаж сучаснага ўрока"), Зубрэй А.В.                      (інтэрактыўная гульня "Жакеі і коні"), Толсцік А.М. (метадычная мазаіка "Развіццё рухальных якасцей на занятках атлетычнай гімнастыкі"),  пазначыць існуючыя праблемы ў працэсе праектавання сучаснага ўрока фізічнай культуры, а таксама вызначыць шляхі іх вырашэння. Настаўнікі атрымалі не толькі карысную інфармацыю, але і шмат станоўчых эмоцый.

Версия сайта для слабовидящих