20 верасня, у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся Рэспубліканскі турнір на Кубак НЦМТДМ "Думка беларуская-2024" па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. Каманда "Искатели" (Антаневіч Ульяна, Лазерка Аляксандр, Веракса Арсеній, Прус Канстанцін, Сапоненка Ганна, Серакоў Максім) разам з педагогам Наталевіч Вольгай Пятроўнай упершыню прынялі ўдзел у турніры. Сярод 32 каманд-удзельнікаў з усіх ргіёнаў Беларусі каманда нашай гімназіі на 5 месцы. Віншуем рабят і іх кіраўніка і жадаем новых перамог!