Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Рэспубліканскае спартыўнае свята "Хутчэй! Вышэй! Мацней!"

24.09.2025
Рэспубліканскае спартыўнае свята "Хутчэй! Вышэй! Мацней!"

24 верасня 2025 года у рамках рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства"Тыдзень спорту і здароўя" у г.Мінску было праведзена спартыўнае свята "Хутчэй! Вышэй! Мацней!" у фармаце спартландыі для вучняў 6-7 класаў гімназій. У каманду Мінскай вобласці з 8 чалавек увайшлі і нашы гімназісты: Вайцяховіч Глеб, Лазерка Іван, Сяргун Уладзіслаў.Праграма ўключала заданні на хуткасць,каардынацыю і кемлівасць. Адной з пляцовак стаў басейн, дзе вучняў чакалі чарговыя выпрабаванні . Усяго для хлопчыкаў і дзяўчынак было арганізавана больш за дзесятак спартыўных станцый па розных дысцыплінах. 

Шумна, ярка і з сапраўдным азартам - менавіта такім запомнілася спартыўнае свята нашым юным спартсменам.

Версия сайта для слабовидящих