Каманда гімназіі прыняла ўдзел ў спартыўным арыентаванні. Спартыўнае арыентаванне - гэта не проста фізічная нагрузка, але і сапраўднае выпрабаванне для розуму. Гэты від спорту патрабуе ад удзельнікаў умення хутка прымаць рашэнні, аналізаваць карту і эфектыўна выкарыстоўваць компас для праходжання зададзенага маршруту на хуткасць. У сённяшніх раённых спаборніцтвах у Барысаўскім раёне прынялі ўдзел 8 каманд. Пасля цырымоніі адкрыцця і нагадванні правілаў бяспекі, удзельнікі былі гатовы да старту. Было захапляльна назіраць за іх засяроджанасцю ў стартавай лініі, калі, атрымаўшы карты, яны накіроўваліся па сваіх індывідуальных дыстанцыях, даўжыня якіх залежала ад узросту. Усе юныя спартсмены паспяхова фінішавалі, падзяліўшыся яркімі эмоцыямі і выказаўшы нецярплівасць у чаканні будучых спаборніцтваў.