Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Раённы конкурс чытачоў “Слова трапяткі парыў”

10.12.2025
Раённы конкурс чытачоў “Слова трапяткі парыў”

Стала добрай традыцыяй для вучняў гімназіі ўдзельнічаць у раённым конкурсе чытачоў “Слова трапяткі парыў”,

які праводзіцца на базе  ДУА "Сярэдняя школа  № 7 г.Барысава".

Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя і развіццё сцэнічнай культуры як неад’емнага элементу акцёрскага майстэрства,

выяўленне і падтрымка таленавітых вучняў.

Журы конкурсу адзначыла вучняў нашай гімназіі дыпломамі ўдзельнікаў.

Дыпломам у намінацыі “Лайк ад журы” узнагароджана вучаніца 2 “Б” класа Драгун Маргарыта (настаўнік Фядосава В.І.).

Дыпломам у намінацыі “Абаяшка з харызмай” узнагароджана вучаніца 3 “Г” класа Небышынец Алена (настаўнік Стаін Ю.В.).

Віншуем нашых вучняў і настаўнікаў, якія іх падрыхтавалі да ўдзелу ў конкурсе. 

Версия сайта для слабовидящих