Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Правіла бяспекі онлайн-банка

16.03.2026
Правіла бяспекі онлайн-банка

16 сакавіка 2026 года на базе раённага рэсурснага цэнтра па фінансавай граматнасці (ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава») прайшоў 
семінар для вучняў па тэме «Правіла бяспекі онлайн-банка».

Супрацоўнік ААТ "Беларусбанк" Дмітрыева А.Я. паведаміла вучням пра ключавыя правілы бяспекі:

абарона дадзеных: ніколі не перадавайце лагін, пароль і аднаразовыя СМС-коды супрацоўнікам банка ці трэцім асобам;

афіцыйныя рэсурсы: выкарыстоўвайце толькі афіцыйныя мабільныя прыкладанні і афіцыйны сайт банка. Не пераходзіце па падазроных ссылках
з лістоў ці СМС
;

прылада: карыстайцеся толькі асабістым кампутарам ці смартфонам, усталюйце антывірус;

бяспечны Wi-Fi: не заходзьце ў анлайн-банк праз агульнадаступныя сеткі Wi-Fi (у кафэ, аэрапортах);

кантроль аперацый: падключыце SMS-паведамленні ці правярайце выпіс па рахунку, каб заўважыць падазроную актыўнасць;

асцярожнасць пры званках: калі тэлефануюць са "службы бяспекі банка" і просяць дадзеныя, пакладзяце трубку і ператэлефануеце самі
па афіцыйным нумары.

Версия сайта для слабовидящих