Для таго, каб дапамагчы моладзі вызначыць арыенцір у выбары прафесіі, прадстаўнікі МНС 15.01.2024 сустрэліся з вучнямі 9-11 класаў гімназіі і расказалі аб магчымасці службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, аб умовах паступлення і навучання у дзяржаўнай установе адукацыі " Універсітэт грамадзянскай абароны" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
У ходзе сустрэчы гімназістам былі прадэманстраваны відэаролікі аб навучальнай установе, растлумачаны алгарытм дзеянняў пры паступленні, перавагі навучання і асноўныя патрабаванні "Палажэння аб праходжанні службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях". Расказалі аб паўсядзённым жыцці навучэнцаў ВНУ, аб матэрыяльна-тэхнічнай базе, створанай для падрыхтоўкі лепшых спецыялістаў у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.