3 сакавіка ў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” прайшла прафарыентацыйная сустрэча, прысвечаная магчымасцям навучання ў МДУ імя А. А. Куляшова. На мерапрыемстве выступіла дэкан факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Саковіч Наталля Уладзіміраўна. Цэнтральнай тэмай стала знаёмства вучняў з факультэтам матэматыкі і прыродазнаўства, які рыхтуе спецыялістаў у галіне дакладных і прыродазнаўчых навук.
Падчас мерапрыемства вучні даведаліся: якія напрамкі падрыхтоўкі прапануе факультэт; якія перспектывы адкрываюцца для выпускнікоў у сферы навукі, адукацыі і тэхналогій; як навучанне дапамагае спалучаць фундаментальныя веды з практычнымі ўменнямі.
Вучні гімназіі актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаваннях, задавалі пытанні аб паступленні, студэнцкім жыцці і кар'ерных магчымасцях. Атмасфера сустрэчы была жывой і матывіруючай – кожны змог адчуць, што выбар факультэта і будучай прафесіі – гэта крок да раскрыцця ўласнага патэнцыялу.