Вучні 11 і 10 класа медыцынскай накіраванасці сумесна з Гарадзецкай Вольгай Віктараўнай наведалі ЦРБ г. Барысава. Рабяты сустрэліся з галоўным урачом ЦРБ Драздом Аляксандрам Анатольевічам, загадчыкамі аддзяленняў, пазнаёміліся з метадамі аказання высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі ў горадзе Барысаве, прынялі ўдзел у медыцынскім абследаванні, наведалі аддзяленні дзіцячай рэанімацыі, дыягнастычнае аддзяленне, МРТ, кабінет ангіяграфіі.
Наведванне бальніцы, знаёмства з загадчыкамі аддзяленняў і ўрачамі, асабісты ўдзел дзяцей у абследаваннях - гэта бясцэнны вопыт, які ўмацаваў іх жаданне стаць урачамі.