19 сакавіка ў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” прайшла прафарыентацыйная сустрэча, прысвечаная магчымасцям навучання ў УА "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія". На мерапрыемстве выступіў Рэдзько Уладзімір Мікалаевіч, загадчык кафедры маркетынгу.
Падчас мерапрыемства вучні даведаліся: якія напрамкі падрыхтоўкі прапануе акадэмія, якія перспектывы адкрываюцца для выпускнікоў у сферы навукі, адукацыі і тэхналогій; як навучанне дапамагае спалучаць фундаментальныя веды з практычнымі ўменнямі.