Кожнаму з нас на працягу ўсяго жыццёвага шляху даводзіцца прымаць рашэнні. Праблема прыняцця рашэння - не заўсёды лёгкая задача, бо ад дакладнага выбару залежыць наш дабрабыт, а часам і лёс. Вырашэнне пытання "Кім быць?" з'яўляецца жыццёва важным для кожнага чалавека. Дапамагчы маладому пакаленню ў яго прафесійным самавызначэнні заклікана прафесійная арыентацыя.
Сення ў гімназіі выступілі студенты БДМУ г.Мінска і ваеннай кафедры БДУ, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй універсітэтаў, напрамкамі і формамі навучання, правіламі прыёму, з умовамі навучання, пражывання і харчавання, далейшым працаўладкаваннем.