Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Поспех нашых гімназістак на канферэнцыі "Via scientiarum" у Нясвіжы

22.05.2026
Поспех нашых гімназістак на канферэнцыі "Via scientiarum" у Нясвіжы

21 мая старажытны  горад Нясвіж гасцінна сустракаў удзельнікаў III Адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі (з міжнародным удзелам) «Via scientiarum». Гэты прэстыжны форум сабраў таленавітую моладзь, гатовую прэзентаваць свае сур’ёзныя крокі ў навуцы. Сярод лепшых даследчыкаў краіны годна прадэманстравалі свой патэнцыял і вучні нашай  гімназіі.

Атмасфера мерапрыемства была насычана духам інтэлектуальнага пошуку, творчасці і натхнення. Нашы дзяўчаты паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, упэўненасць і сапраўдную захапляльнасць сваімі даследаваннямі. Годныя і яскравыя выступленні нашых гімназістак атрымалі заслужанае прызнанне як з боку прафесійнага журы, так і ад іншых удзельнікаў канферэнцыі.

Вынікі нашых даследчыкаў выклікаюць сапраўдны гонар:

Невярка Марыя, вучаніца 11 класа,   узнагароджана Дыпломам II ступені, а таксама заваявала Прыз глядацкіх сімпатый (навуковы кіраўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна).

Дарашкевіч Ева, вучаніца 10 класа, адзначана Дыпломам III ступені і атрымала  Прыз сімпатый журы (навуковы кіраўнік - Шмуляўцова Марына Уладзіміраўна).

Віншуем нашых даследчыкаў і іх педагогаў з гэтым важкім поспехам на навуковым шляху у Нясвіжы! Жадаем не спыняцца на дасягнутым, верыць у свае сілы і ўпэўнена крочыць наперад - да новых адкрыццяў і перамог!

Версия сайта для слабовидящих