Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Плённы ўдзел у X Міжнароднай канферэнцыі "Свет маіх даследаванняў"

22.05.2026
Плённы ўдзел у X Міжнароднай канферэнцыі "Свет маіх даследаванняў"

Падведзены вынікі Х Міжнароднай вочна-завочнай навукова-практычнай канферэнцыі "Свет маіх даследаванняў" (г.Новакузнецк), якая праводзілася з мэтай стымулявання цікавасці навучэнцаў  да навукова-даследчай дзейнасці; развіцці іх творчага, навуковага, практыка-арыентаванага мыслення, выяўленні адораных і таленавітых вучняў.

ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава»  ўжо дзявяты год запар прымае актыўны ўдзел у гэтым прэстыжным конкурсе, і гэты юбілейны сезон зноў стаў выніковым!

Нашы дзяўчаты прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі на міжнародным узроўні.

Віншуем нашых пераможцаў і іх навуковых кіраўнікоў:

  • Невярка Марыя, 11 клас (секцыя «Руская мова») — узнагароджана Дыпломам I ступені (кіраўнік — Афонская Вольга Уладзіміраўна).
  • Суханава Яўгенія 7 клас, (секцыя «Біялогія») — узнагароджана Дыпломам III ступені (кіраўнік — Елізар’ева Ксенія Алегаўна).

Шчыра віншуем гімназістак і педагогаў з чарговым бліскучым поспехам і жадаем натхнення на новыя навуковыя адкрыцці!

Версия сайта для слабовидящих