Сапраўдны поспех пачынаецца з першай школьнай прыступкі. 24 сакавіка 2026 года ў нашым раёне прайшла алімпіяда для вучняў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе. Гэта было першае сур'ёзнае выпрабаванне для самых маленькіх знаўцаў, і нашы гімназісты годна вытрымалі гэты экзамен!
У раённых спаборніцтвах па беларускай і рускай мовах, па матэматыцы прынялі ўдзел 87 вучняў 4-х класаў устаноў адукацыі раёна. З агульнай колькасці ўдзельнікаў дыпломамі былі адзначаны 49 вучняў. Мы з гонарам паведамляем, што 3 вучні нашай гімназіі сталі пераможцамі гэтай алімпіяды!
Дарашкевіч Агата - Дыплом ІІ ступені па рускай мове;
Жэрнасек Глеб - Дыплом ІІІ ступені па матэматыцы;
Дэйнар Арына - Дыплом ІІІ ступені па беларускай мове.
За кожнай перамогай вучня стаіць мудры настаўнік, які верыць у сваіх вучняў і адкрывае ім свет ведаў. Мы выказваем шчырую падзяку настаўніку пачатковых класаў Белавусавай Алене Уладзіміраўне. Менавіта яе праца, цярпенне і майстэрства дапамаглі дзецям упэўнена заявіць пра сябе на раённым узроўні.
Віншуем нашых пераможцаў і іх педагога!
Жадаем вам не губляць цікавасці да навукі, заўсёды імкнуцца да новых адкрыццяў і заставацца такімі ж мэтанакіраванымі!