Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Першы этап рэспубліканскай алімпіяды праходзіць у гімназіі

18.10.2025
Першы этап рэспубліканскай алімпіяды праходзіць у гімназіі

У гімназіі працягваецца першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. 30.09.2025 вучні гімназіі выканалі заданні па вучэбным прадмеце "Матэматыка", 01.10.2025, 02.10.2025  зрабілі комплексную работу і напісалі водгук па вучэбных прадметах "Руская мова" і "Руская літаратура". 

03.10.2025, 04.10.2025 вучні прынялі ўдзел у тэарытычным туры, змаглі праверыць свае ўменні ў практычным туры "Гульнявыя віды спорту", прайсці тэсціраванне па агульнай фізічнай падрыхтоўцы па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе". 

06.10.2025 вучні 10, 11 класаў выканалі тэставыя заданні па вучэбных прадметах "Сусветная гісторыя", "Гісторыя Беларусі", "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі";

07.10.2025 - па вучэбным прадмеце "Грамадазнаўства".

08.10.2025 гімназісты выконвалі заданні па вучэбным прадмеце "Астраномія",

09.10.2025 - па вучэбным прадмеце "Біялогія".

10.10.2025, 11.10.2025 - вучні 9 класаў выканалі тэарытычныя і практычныя заданні па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне".

13.10.2025 вучні 10, 11 класаў працавалі над заданнямі па ангійскай мове - аўдзіраванне, пісьмовая работа, маўленне.

14.10.2025  гімназісты правяралі свае веды па вучэбным прадмеце "Фізіка", 15.10.2025 - па вучэбным прадмеце "Геаграфія"; 16.10.2025 - выконвалі заданні па вучэбным прадмеце "Інфарматыка".

17.10.2025, 18.10.2025 зрабілі комплексную работу і напісалі водгук па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".

Пасля кожнага этапу вучні праходзілі анкетаванне і змаглі атрымаць адказы на пытанні па выкананні алімпіядных заданняў. 

 

Версия сайта для слабовидящих