Працягваецца правядзенне першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
11 і 12 кастрычнікі вучні 9-11 класаў выканалі алімпіядныя заданні
па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура";
14 кастрычніка гімназісты прайшлі тры туры алімпіяды па вучэбным прадмеце "Англійская мова".
15 кастрычніка для вучняў 9-11 класаў прайшлі тэарэтычны і эксперыментальны туры па вучэбным прадмеце "Фізіка".
16 кастрычніка вучні гімназіі прынялі ўдзел у алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Астраномія".
17 кастрычніка вучні 9-11 класаў паспрабавалі свае сілы ў алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Геаграфія": прайшлі тэарэтычны, практычны і мультымедыйны туры.
18 і 19 кастрычніка прайшоў першы тур рэспубліканскай алімпіяды па вучбным прадметам "Руская мова" і "Руская літаратура" (2 туры), "Працоўнае навучанне" ( 2 туры).
21 кастрычніка вучні ўдзельнічалі ў алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Інфарматыка".
22 кастрычніка гімназісты праверылі свае веды па вучэбных прадметах "Гісторыя Беларусі", "Сусветная гісторыя".
23 кастрычніка праводзіліся тэарэтычны і практычны туры па вучэбным прадмеце "Хімія".
24 кастрычніка вучні змаглі рашыць пытанні па вучэбным прадмеце "Біялогия", 25 кастрычніка - па вучэбных прадметах "Грамадазнаўства" і "Фізічная культура і здароўе", 26 кастрычнікі прайшоў практычны тур па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе".