Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Першы этап конкурсу "Настаўнік года"

12.11.2025
Першы этап конкурсу "Настаўнік года"

Ва ўстанове адукацыі ў перыяд з 17.10.2025 па 12.11.2025 было арганізавана правядзенне першага этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.

Конкурс "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" - важная ступень у станаўленні прафесійнага майстэрства педагога. Педагагічны работнік мае магчымасць заявіць пра сябе, прадставіць свой педагагічны вопыт, падзяліцца новымі ідэямі і крэатыўнымі знаходкамі, раскрыцца як асоба, якая знаходзіцца ў пастаянным пошуку, працэсе самаразвіцця і самаўдасканалення.

 Мэта конкурсу: развіццё творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў, матывацыя іх актыўнай дзейнасці па абнаўленні зместу адукацыі, росту прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў, падтрымка інавацыйных тэхналогій у галіне педагогікі, зацвярджэнне прыярытэту адукацыі ў грамадстве.

Першы этап конкурсу ўключаў наступныя конкурсныя мерапрыемствы:

- адкрыты ўрок.

- прадстаўленне вопыту педагагічнай дзейнасці.

- творчая самапрэзентацыя ўдзельніка "Навучаючы, я выхоўваю…"

Па выніках першага этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” першае месца атрымала Селюкова К.А., настаўнік харэаграфіі; другое месца занялі Стаін Ю.В., настаўнік пачатковых класаў; Елізар’ева К.А., настаўнік хіміі і біялогіі.

Версия сайта для слабовидящих