Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Першы этап алімпіяды па фінансавай граматнасці

22.09.2024
Першы этап алімпіяды па фінансавай граматнасці

Штогод, пачынаючы з 2014 года, у Рэспубліцы Беларусь праходзіць Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці.


Алімпіяда - адно з найбольш значных мерапрыемстваў у галіне фінансавай граматнасці, якая арыентавана на вучняў устаноў адукацыі і моладзь. Галоўныя мэты правядзення мерапрыемства - папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры моладзі.

У першым этапе алімпіяды прынялі ўдзел вучні 9-11 класаў гімназіі. Алімпіядныя заданні былі накіраваны на праверку ведаў па тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, супрацьдзеянне кіберзлачыннасці, страхаванне, падаткі, інвестыцыі і інш.

Вучні, якія паказалі найлепшы рэзультат - Лазерка Аляксандр, Прус Канстанцін, Няверка Марыя -  будуць прадстаўляць гімназію на другім этапе алімпіяды па фінансавай грамантасці, які пройдзе ў кастрычніку. 

Версия сайта для слабовидящих