18.04.2025 на базе ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава" адбыўся першы этап абласной алімпіяды на прыз галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама па вучэбных прадметах “Матэматыка” для вучняў VII класа, “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” для вучняў VIII класа, абласной алімпіяды “На шляху да поспеху” па вучэбным прадмеце “Фізіка” для вучняў VII, VIIІ класаў. Усяго ў алімпіядах прынялі ўдзел 62 вучні устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна. Лепшыя вучні будуць удзельнічаць у другім (абласным) этапе алімпіяд 06.05.2025.