31 студзеня 2026 года ў Мінску ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў XXIX Рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка".
Кострыкава Яна і Міцькіна Дар'я, вучні ўзорнага аматарскага калектыву мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Захапленне", пад кіраўніцтвам Дзядковай Людмілы Мікалаеўны стварылі творчую работу ў выглядзе маляванак па матывах слуцкіх паясоў. На святочным мерапрыемстве яны атрымалі дыплом ІІ ступені ў намінацыі "Зімовая казка".
Віншуем нашых вучняў і іх настаўніка і жадаем творчых поспехаў і перамог!