Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Пераможцы рэспубліканскіх творчых конкурсаў

02.05.2025
Пераможцы рэспубліканскіх творчых конкурсаў

Сёння 2 мая 2025 у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках Рэспубліканскай сацыяльна-творчай акцыі “Пасланне ветэрану” адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспублікаснкіх конкурсаў. На цырымоніі былі запрошаны і вучні нашай гімназіі:
Лазерка Аляксандр, вучань 11 класа – пераможца (Дыплом ІІ ступені) рэспубліканскага конкурса сачыненняў на тэму “Вайна вачыма нашчадкаў пераможцаў”, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (кіраўнік – Афонская Вольга Уладзіміраўна);
Бянькова Ева, вучаніца 5 класа, Ханкевіч Луіза, вучаніца 5 класа  – пераможцы (Дыплом ІІІ ступені) Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Перамога. Памяць. Жыццё” (кіраўнік – Дзядкова Людміла Мікалаеўна),
Сушкевіч Маргарыта, вучаніца 5 класа  – пераможца (Дыплом ІІІ ступені) Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Перамога. Памяць. Жыццё” (кіраўнік – Дзядкова Людміла Мікалаеўна).
У ходзе правядзення акцыі гімназісты падпісалі віншавальныя паштоўкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і змаглі наведаць рэспубліканскую выставу-конкурс дзіцячай творчасці “Перамога. Памяць. Жыццё” і экспазіцыю з лепшых работ Рэспубліканскага конкурсу «Прабеларусь»

 

Версия сайта для слабовидящих