Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Пераможцы конкурсу чытальнікаў "Акрыляе роднае слова"

25.02.2025
Пераможцы конкурсу чытальнікаў "Акрыляе роднае слова"

Віншуем пераможцаў VII раённага паэтычнага конкурсу чытальнікаў “Акрыляе роднае слова"


22 лютага 2025 года адбыўся конкурс чытальнікаў "Акрыляе роднае слова"! Конкурс праводзіўся ў рамках святкавання Дня роднай мовы, з мэтай прапаганды і папулярызацыі беларускай мовы, далучэння дзяцей да чытання твораў беларускіх аўтараў на роднай мове, стымулявання цікавасці сярод юных чытальнікаў да заняткаў паэтычнай творчасцю і акцёрскім майстэрствам у адкрытым фармаце.

У выкананні вучняў школ і гімназій гучалі творы беларускіх аўтараў, як знак удзячнасці тым, хто змагаўся і набліжаў Перамогу, як помнік іх бессмяротнай мужнасці і  трываласці.

Удзел у VII раённым конкурсе прынялі 77 вучняў (28 – узроставая катэгорыя 1-4 класы, 24 – узроставая катэгорыя 5-7 класы, 25 – узроставая катэгорыя 8-11 класы) з 37 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Нашы вучні - сярод пераможцаў:

Ахмедава Даніэла, 11 клас - Дыплом ІІ ступені (настаўнік - Падколзіна Ж.П.)

Апет Маргарыта, 7 клас  -  Дыплом ІІІ ступені (настаўнік - Падколзіна Ж.П.)

Скрундзь Станіслаў, 3 клас, Саковіч Зоя, 4 клас - Дыплом ІІІ ступені (настаўнікі - Гуцянская Г.М., Белавусава А.У., Антонава М.А.)

Віншуем пераможцаў!

Версия сайта для слабовидящих