26 кастрычніка 2024 адбылася X Біялагічная інтэрнэт-алімпіяда, 17 лістапада 2024 г. – IV Хімічная інтэрнэт-алімпіяда для нвучняў VIII – IX класаў. Мэта алімпіяд - павысіць цікавасць да вывучэння навучальных прадметаў "Біялогія" і "Хімія", дапамагчы падрыхтавацца да другога і трэцяга этапаў Рэспубліканскай алімпіяды, ЦЭ і ЦТ.
Вучні гімназіі прынялі ўдзел у алімпіядах і атрымалі дыпломы:
X Біялагічная інтэрнэт алімпіяда (2024) БДУ
Веракса Арсеній, 11 "Б" клас - Дыплом ІІІ ступені (настаўнік - Хаецкая Вольга Віктараўна)
IV Хімічная інтэрнэт-алімпіяда (2024) БДУ
Наскавец Міхаіл, 11 "Б" клас - Дыплом ІІІ ступені (настаўнік - Зноска Наталля Уладзіміраўна)
Віншуем нашых гімназістаў і іх настаўнікаў! Жадаем поспехаў!